не зносіў дакрананне да свайго цела ў час бойкі. Tакая блізкасць з праціўнікам хавала ў сабе небяспеку і прыводзіла яго ў шаленства. Ён хацеў быць волн чым, хацеў цвёрда трымацца на нагах. Лясная Глуш не выпускала Белага Клыка са сваіх чэпкіх абдымкаў і ўстанаўляла свае правы на яго. Адчужанасць ад кампаніі іншых шчанюкоў з самага ранняга дзяцінства толькі ўзмацніла ў ім гэтую ўласцівасць. Непасрэдная блізкасць да праціўніка таіла ў сабе нейкую пагрозу. Белы Клык падазраваў тут нешта нядобрае, і страх перад гэтым моцна засеў у яго свядомасці.
У выніку ні адзін чужы сабака не мог цягацца з ім. Белы Клык ухіляўся ад іх клыкоў. Ён або распраўляўся з праціўнікам або ўцякаў ад яго, заўсёды астаючыся непашкоджаным. Праўда, няма правілаў без выключэння. Здаралася, што на Белага Клыка налятала адразу некалькі ворагаў, і ён не пасляваў уцячы ад іх; а часам яму здорава пападала і ад якога-небудзь аднаго сабакі. Але гэта была проста выпадковасць. Белы Клык зрабіўся такім спрытным байцом, што выходзіў цэлым амаль з усіх боек. Ён меў яшчэ адну вартасць-умеласць правільна разлічваць час і адлегласць. Белы Клык рабіў гэта, зразумела, зусім несвядома і механічна. Вочы яго працавалі беспамылкова. Увесь арганізм Белага Клыка быў складзен лепш, чым у звычайных сабак, і працаваў значна дакладней і раўней. Калі зрокавыя нервы перадавалі мазгу рухомыя прадметы, мозг Белага Клыка без усякага намагання вызначаў адлегласць і час, неабходныя для таго, каб рух быў завершаны. Такім чынам ён мог выкруціцца ад прыжка сабакі або ад яго клыкоў, у той-жа самы час скарыстоўваючы кожную секунду, каб самому кінуцца на праціўніка. Белы Клык быў больш удасканаленым механізмам — як у фізічных, так і ў разумовых адносінах. Але сам ён не заслугоўваў ніякай хвалы за гэта. Прырода абдарыла яго больш шчодра, чым іншых, вось і ўсё.
Было лета, калі Белы Клык прыбыў у Форт Юкон. У канцы зімы Шэры Бобр перасек горны хрыбет паміж Макензі і Юконам і ўсю вясну займаўся паляваннем на заходніх адгор'ях Скалістых гор. А калі Парк'юпайн ачысціўся ад лёду, Шэры Бобр зрабіў пі-