рогу і спусціўся ўніз па рацэ да месца Зліцця яе з Юконам, якраз пад самым Палярным Крутам. Тут стаяў форт Кампаніі, Гудзонавага заліва. У форце было шмат індзейцаў, шмат яды, усюды панавала небывалае ажыўленне. Было лета 1898 года, і золаташукальнікі тысячамі рухаліся ўверх па Юкону, да даусона і Кландайка. Да мэты падарожжа аставалася яшчэ сотні міль, а між тым многія знаходзіліся ў дарозе ўжо год; менш пящі тысяч міль не зрабіў ніхто, а некаторыя прышлі сюды з другога канца свету.
У форце Юкон Белы Клык упершыню ўбачыў белых людзей. Побач з індзейцамі яны здаваліся яму істотамі іншай пароды,-багамі, улада якіх абапіралася на яшчэ большую магутнасць. Гэтая ўпэўненасць з'явілася ў Белага Клыка сама сабой: яму не трэба было напружваць свае разумовыя здольнасцю, каб пераканацца ў магутнасці белых багоў. Ён адчуваў яе, але адчуваў з незвычайнай сілай. Вігвамы, пабудаваныя індзейцамі, здаваліся яму ў дзяцінстве выяўленнем магутнасці яго багоў, а тут Белага Клыка здзіўляў велізарны форт і дамы, пабудаваныя з масіўных бярвенняў. Усё гэта гаварыла аб магутнасці. Белыя багі мелі моц. Улада іх пашыралася далей улады ранейшых багоў, сярод якіх самай магутнай істотай быў шэры Бобр. Але і Шэры Бобр здаваўся нязначным у параўнанні з беласкурымі багамі.
Зразумела. Белы Клык толькі адчуваў усё гэта і дакладна не мог ясна ўразумець свае адчуванні. Але жывёлы дзейнічаюць часцей за ўсё на падставе іменна такіх адчуванняў; і кожны ўчынак Белага Клыка тлумачыўся цяпер верай у магутнасць белых багоў. Ён адносіўся да іх з вялікай асцярожнасцю. Хто ведае, якога невядомага жаху і якой новай бяды можна чакаць ад іх? Белы Клык з цікаўнасцю назіраў за багамі, але баяўся папасціся ім на вочы. Першыя некалькі гадзін ён здавальняўся тым, што сноўдаўся навокал і сачыў за імі з бяспечнай адлегласці. Затым ён убачыў, што белыя багі не прыносяць ніякай шкоды сваім сабакам, і падышоў бліжэй.
У сваю чаргу Белы Клык узбуджаў іх цікавасць. Яго падабенства на ваўка адразу-ж кідалася ў вочы, і людзі паказвалі на яго адзін аднаму пальцамі. Гэта