Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/16

Гэта старонка не была вычытаная

Цюмень. Праз колькі гадоў яму было дазволена вярнуцца ў Мінск. Тут палякі пастараліся знайсці для яго месца аканома ў Таварыстве дабрачыннасці, дзе ён заставаўся да скону.

На сумежжы Магілёўскай і Мінскай губерняў пад той жа самы час утварылася другая група пад камандаваннем Анцыпы і Сніткі. Пераправіўшыся на паромах праз Бярэзіну, у мястэчку пад той жа назвай, яна падалася ў Юравіцкія лясы. Але ёй шчасліва не вялося, таму што была высачана атрадам царскіх войск і разбіта ўшчэнт каля вёскі Марціянаўка. Снітка загінуў на месцы, Анцыпа ж трапіў у палон. Яго адвезлі ў Магілёў, дзе ён і быў расстраляны.

IV

Юравічы. Свентарэцкі. Ляскоўскі. Сумны выпадак на паштовай станцыі ў Лядах. Забалоцкі. Бітва пад Юравічамі. Вярварства папа. Прасекі і паленне лясоў. Ляскоўскі прыводзіць групу. Узяцце ў палон генерала Грунта. Палітычная камісія.

У Ігуменскім павеце, даўнейшым Мінскім ваяводстве, на дваццатай вярсце ад мястэчка Ігумена ляжыць вёска Юравічы. За гэтай вёскай цягнуцца вялікія яловыя лясы, поўныя дзікіх звяроў і птушак. У гэтых лясах была галоўная пазіцыя партызан Мінскага ваяводства. Гэта быў зборны пункт, да якога з усіх бакоў павінны былі сыходзіцца дробныя групы і там арганізоўвацца, каб у баявым парадку выступіць на абарону айчыны. З усіх ваколіц ваяводства сабралася болей за дзевяцьсот добра ўзброеных воінаў. Камандзірам над імі Нацыянальны камітэт паставіў Баляслава Свентарэцкага. Яшчэ ў першай палове мая, адвёзшы жонку і дзіця ў Парыж, ён вярнуўся ў родную вёску Багушэвічы, сабраў у сябе сялян і дробную шляхту, прачытаў ім маніфест Нацыянальнага камітэта пра дзейснае выступленне супраць царызму. У гэтым маніфесце было, між іншым, сказана пра вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй у выпадку, калі яны захочуць прыняць удзел у паўстанні. Мужыкі спакойна выслухалі адозву Нацыянальнага камітэта, але, будучы папярэджаныя папамі і царскімі чыноўнікамі, засталіся абыякавыя. Шляхта ж з запалам узялася за зброю. У гэты самы час прыбыло некалькі афіцэраў з Пецярбурга, навучаных ваеннай справе, каб кіраваць паўстаннем, прычым не абышлося без трагічнага сутыкнення. Адзін з афіцэраў, што вёз патрыятычныя праклямацыі, чакаў з канём на станцыі ў Лядах, непадалёку ад Ігумена. У гэты ж час над’ехаў у вайсковым мундзіры Станіслаў Ляскоўскі, афіцэр гене-