Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/17

Гэта старонка не была вычытаная

ральнага штаба, арганізатар юравіцкай групы. Думаючы, што гэта пагоня, той афіцэр з Пецярбурга спаліў паперы і пакончыў самагубствам.

Баляслаў Свентарэцкі, зачытаўшы адозву Нацыянальнага камітэта, узяўся арганізоўваць групу, якая пачала называцца групай Свентарэцкага. Царскія ўлады са свайго боку таксама пачалі сцягваць войска адусюль: з Мінска, Бабруйска і Барысава сабралі каля пятнаццаці тысяч салдат разам з казакамі...

Дзесятага мая, а другой гадзіне па паўдні, у двух кіламетрах ад вёскі Юравічы распачалася бітва, якая цягнулася да сямі гадзін вечара. Каля дарогі, што ідзе праз яловы лес з Юравіч да Мікуліч, пад прыкрыццем лесу паўкругам пастроіўся партызанскі атрад. Калі разводка данесла генералу Забалоцкаму, што паўстанцы стаяць лягерам пад Юравічамі, ён выслаў чатыры батальёны пяхоты і чатыры сотні казакаў па дарозе, што вяла з Юравіч да Мікуліч. Казакі ішлі паперадзе і пры першым залпе кінуліся назад, пакінуўшы больш дзесяці забітых на полі бою, пяхота ж вагалася, ці ісці ў глыбіню лесу. Тады адзін з афіцэраў, стаўшы наперадзе атрада, павёў яго ў атаку. Той афіцэр першы ўпаў ад кулі, а за ім амаль ці не ўвесь атрад. А хто застаўся, кінуўся назад. Тады ў бой уступіла большая колькасць салдат. Завязаўся крывавы бой, і паўстанцы вымушаны былі адступіць. Раненых і забітых з боку паўстанцаў было дваццаць чатыры, у праціўніка знішчаны амаль дзве роты. Свентарэцкі пасла гэтай бітвы перадаў камандаванне групай у рукі Ляскоўскага, а сам, пераапрануўшыся ў яўрэйскае адзенне, на фурманцы ад’ехаў у Мінск, а адтуль за мяжу. За яго галаву ўлады абяцалі пяць тысяч таму, хто яго зловіць. Само яго прозвішча такі вялікі наганяла на іх страх, што, калі аднойчы атрад казакаў прыбыў у маёнтак Іванаўскі па авёс для коней і аканом паклікаў рахункавода Свентарэцкага, казакі, пачуўшы гэтае імя, як мага паўскаквалі на коней і ўцяклі...

Імкнучыся ўшчэнт знішчыць групу Свентарэцкага і пазбавіць яе надзеі хоць дзе-небудзь схавацца, улады выкарыстоўвалі самыя разнастайныя сродкі. Напрыклад, загадвалі сялянам высякаць у лясах так званыя прасекі, гэта значыць дарогі па прамой лініі шырынёю на дваццаць метраў. Ссечаныя дрэвы адразу ж вывозілі за межы лесу, каб аблегчыць рух войску. У гушчарах каля дарог абсякаліся галіны, якія раслі нізка, каб ніводзін паўстанцкі ўцякач не мог схавацца ад вачэй сваіх праследнікаў. Ад таго, што лясы заставаліся адзіным сховам для партызанаў, іх пачалі падпальваць у розных месцах, каб, як гаварылі, выкурыць з іх палякаў. Палаючыя лясы