Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/19

Гэта старонка не была вычытаная

лей не зможа трымацца, ён аб’явіў усім сваім паплечнікам што вырашыў прабірацца за мяжу, бо іншага выйсця не бачыць. Адны пагадзіліся таварышаваць свайму камандзіру, а другія наважыліся вярнуцца дахаты і аддацца на ласку ці няласку ўлад.

У жніўні Ляскоўскі з малою жменькаю паўстанцаў пакінуў Літву, а астатнія таварышы, не хочучы падзяляць яго далейшы лёс, або вярнуліся дахаты і былі арыштаваны або бадзяліся па лясах ці пад чужым імем сталі фурманамі, лёкаямі і іншымі службоўцамі. Так скончылася паўстанне, якое працягвалася ў Мінскім ваяводстве чатыры месяцы. Ахінула яно пакрывалам жалобы амаль усе шляхецкія дамы, бо не было сям’і, якая не аплаквала б хоць аднаго з сваіх членаў, што загінуў у паўстанні, быў пасаджаны ў турму, пакутаваў сярод ільдоў Сібіры ці ў капальнях Урала.

НАТАТКІ

КУШАЛЕЎ І ЯГО ЛІБЕРАЛьНЫЯ ПОГЛЯДЫ

Калі ў Мінску пачаліся патрыятычныя дэманстрацыі, пра якія гаварылася вышэй, генерал-губернатарам Мінска быў назначаны Кушалеў. Быў гэта чалавек неблагі, прынамсі значна лепшы за сваіх пераемнікаў. Час яго губернатарства быў даволі цяжкі, бо горад і ўся губерня знаходзіліся тады на ваенным становішчы. Некалькі выпадкаў, што адбыліся ў Мінску, пацвярджаюць яго шляхетныя погляды. Прывяду адзін, які адбыўся ў гімназіі.

Маючы над усімі неабмежаваную ўладу, Кушалеў загадаў дырэкцыі гімназіі выдаць вучням кніжачкі, у якіх кожны вучань, ідучы ў горад, мусіў мець час звальнення, пазначаны старшым па пансіёне. Дырэктар гімназіі Беллі раздаў кніжачкі. Ніжэйшыя тры клясы ўспрынялі гэтыя кніжачкі спакойна, чатыры ж вышэйшыя ўзялі іх і тут жа падралі, усцілаючы папераю гімназічныя клясы і калідоры і гаворачы: «Мы не хочам ведаць ніякіх кніжачак і падпарадкоўвацца ўладам». Два дні клясы не падмяталіся. На трэці дзень прыбыў Кушалеў у суправаджэнні ад’ютантаў і гімназічнай улады. Зайшоўшы ў клас, ён запытаўся:

— Што гэта такое, чаму кніжачкі парваныя?

Ходзячы па пласе, пытаўся ў кожнага з вучняў, ці ёсць у таго кніжачка. На гэта яму адказвалі «не».

— А дзе?

— Падраў.