Старонка:Metodyka 1926.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Месца роднае мовы сярод другіх прадметаў у пачатковай школе вызначаецца трыма данымі: 1) агульна-асьветнае значэньне яе, як мовы; 2) выхавальнае яе значэньне, як роднае мовы і 3) практычнае значэньне яе па сувязі з чытаньнем і пісьмом.

Агульна-асьветнае значэньне мовы выходзіць з факту цеснай сувязі яе з нашым мысьленьнем. І псыхолёгі і мовазнаўцы адзінака прызнаюць, што разьвіцьцё мысьленьня цесна зьвязана з разьвіцьцём мовы і што разьвіцьцё кожнай навукі знаходзіцца ў сувязі з разьвіцьцём уласнай яе мовы. Удзел мовы ў дзейнасьці мысьленьня заключаецца ў тым, што яна дае разуменьням і ўяўленьням, з якімі мае дачыненьне мысьленьне, слоўныя вызначэньні. Вызначаючы кожнае пабудованае намі разуменьне словам, мы робім сталым яго зьмест. Без падтрыманьня словам наша мысьленьне было-б перарываным і ня чоткім.

З прычыны таго, што навучаньне роднай мове злучаецца з навучаньнем чытаньню і пісьму, навучаньне роднай мове набывае асаблівы характар: мэтаю гэтага навучаньня зьяўляюцца ня столькі знаньні, сколькі навыкі. Гэтае навучаньне робіцца крыніцаю новых і глыбокіх выхавальных уплываў на ўвесь псыхічны склад вучняў: чытаньне пашырае кругагляд дзіцяці, узбагачвае ўспрыймальную душу яго яркімі вобразамі і малюнкамі незнаёмага яму дагэтуль жыцьця. Цераз кнігу дзіця набывае многа розных ведаў з розных навук. Скрозь адчыненыя дзьверы роднай мовы льлецца ў школу шырокая, магутная плынь, плынь асьветы, людкуючы розум і пачуцьці дзяцей. Да пасыўнай, параўнальна, работы чытаньня далучаецца і дзейная, творчая праца: з чытаньніка вучань перарабляецца часам і ў пісьменьніка - ён пробуе сам выказаць з дапамогаю таго-ж роднага слова, якому ён вучыўся, вынікі перадуманага і перажытага, як-бы яны ні былі яшчэ недасьпелымі. Вучань пробуе скарыстаць сваё роднае слова, прыладу як свайго розуму і мысьлі. Умелае актыўнае карыстаньне роднаю моваю для выказваньня ўласных мысьляй і перажываньняў вучня - канчатковая мэта навучаньня роднай мове на ніжэйшай ступені навучаньня.

Задачы навучаньня роднай мове.

Гэтыя задачы такія: а) навучыць дзяцей чытаць, б) навучыць іх пісаць, в) давесьці да разуменьня самога ладу роднае мовы і г) разьвіць іх вусную мову. Кожная з гэтых асноўных задач у сваю чаргу падзяляедца на некалькі прыватных задач.

Пачатковая школа навучыць дзяцей чытаць.

Навучыць чытаць - гэта перш за ўсё навучыць тэхніцы, або мэханізму чытаньня, г. зн. азнаёміць з літарамі і навучыць па літарах складаць гукі ў словы, словы - у сказы. Але ў чытаньні, апрача гэтага тэхнічнага боку, ёсьць яшчэ другі: чытаньне і вартоўна тым, што яно ўзбагачвае душу вобразамі і мысьлямі, а такім яно будзе тады, калі яно стане сьвядомым. Стала быць, мала навучыць тэхніцы чытаньня - трэба навучць чытаць сьвядома, разумець тое, што чытаецца. Але і гэта трэба навучыць чытаць сьвядома, разумець тое, што чытаецца. Але і гэта яшчэ ня ўсё: школа павінна навучыць чытаць самастойна, пры-