Старонка:Metodyka 1926.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

шчапіць любасьць да кнігі. Такім чынам, навучыць чытаць - гэта значыць: навучыць тэхніцы чытаньня, прывучыць да сьвядомага чытаньня і разьвіць навык да самастойнага чытаньня дома.

Другая задача - навучыць дзяцей пісаць таксама складаецца з трох задач: навучыць тэхніцы пісьма, навучыць правапісу і выпрацаваць уменьне складна запісваць свае мысьлі.

Трэцяя задача - увесьці вучняў у разуменьне будовы роднае мовы ёсьць справа граматыкі, якая павінна ўяўляць сабою першапачатковы аналіз роднае мовы.

Чацьвертая задача - разьвіцьцё ў дзецях здольнасьці вуснай мовы. Асобнае значэньне вуснай мовы выходзіць з яе цеснае сувязі з нашым мысьленьнем: слова - дзеяльны супрацоўнік нашай мысьлі. Вялікі запас слоў - адна з умоў для больш дакладнага і яснага выказваньня нашай думкі. Адгэтуль разьвіцьцё вуснай мовы ёсьць і разьвіцьцё аднае з прылад нашага мысьленьня. Разьвіцьцё вуснай мовы важна і ў другіх чыста практычных адносінах: вусная мова па самай сутнасьці сваёй цесна зьвязана з моваю пісьмоваю, і разьвіцьцё вуснае мовы ёсьць такім парадкам і разьвіцьцё пісанай мовы. Вусная мова, ідучы паперадзе, можа падгатаўляць дзяцей да ўсвойваньня навыкаў пісанай мовы і, такім спосабам, палягчае досыць трудную задачу навучаньня талкоўнаму пісьму. Такім чынам, разьвіцьцё вуснай і пісанай мовы злучаецца ў адно цэлае і йдзе поплеч.

Прынцыпы выкладаньня роднай мовы ў новай школе.

Наша сучасная школа перажывае трудны момант сваёй унутраной перабудоўкі як у вадносінах выхаваньня, так і навучаньня. Не адразу і можа быць яшчэ і ня скора стане яна цьвёрдымі нагамі на новы грунт. Адгалоскі і перажыткі старога праложанага шляху навучаньня і пастаноўкі вучэбнага пляну яшчэ доўга будуць аклікацца ў новай школе і ва ўсім укладзе школьнага жыцьця і ў асобных прыёмах школьнага выкладаньня. Кожная новая форма жыцьця нараджаецца не адразу, яна знаходзіцца ў органічнай сувязі з папярэднімі формамі. Патрэбен некаторы час, каб адмерлі старыя ніці. Але ўжо той факт, што са школы зьняты зьвязваўшыя яе путы, дае магчымасьць вольна ўздыхнуць і павесьці школу па новых пуцінах яе разьвіцьця.

Мы бачым, якім надзвычайным рухам і ажыўленьнем ахвачана цяпер школа, а гэта зьяўляецца парукаю таго, што школа знойдзе сваю належную дарогу, каб стаць уроўнядзь з трэбаваньнямі свайго часу. Па вялікіх і па малых гарадох адбываюцца курсы для настаўніцтва. Часта само настаўніцтва зьяўляецца ініцыятарам гэтых курсаў, бо перш за ўсё само настаўніцтва павінна перарадзіцца, успрыняць новыя павевы пэдагогічных ідэй, каб можна было паставіць школу на новыя пуціны. Усе гэтыя курсы - зьява патрэбная і сваячасная. Але перабудоўка школы на новых прынцыпах патрабуе не часовага залечваньня набалелых месцаў школьнага жыцьця, а карэннага лячэньня ўсяго організму. Настаўніцтву трэба прарабіць работу больш глыбокую і ня