Старонка:Metodyka 1926.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

столькі работу мэтодычнага характару, як работу організацыйна-пэдагогічную.

Ні адзін прадмет працоўнай школы ня можа выступаць асобна - ён павінен органічна ўплятацца ў жывую тканку школьнай работы, становячы болей элемэнт школьнага жыцьця-работы, чым выдзелены прадмет наўмыснага выкладаньня. І асабліва ўсё гэта павінна быць аднесена да роднае мовы. Аснооўная памылка ранейшай школы была якраз у тым, што яна разглядала родную мову, як прадмет выкладаньня, тады калі яна перш за ўсё ёсцьць сродак соцыяльных зносін паміж членамі школьнага колектыву. У гэтым была ня так мэтодычная памылка, як памылка пэдагогічна-організацыйная, бо тут ня было прынята пад увагу значэньне мовы, як фактара соцыяльнай дысцыпліны школы. Адрозьніваюць (проф. Дзюі) соцыяльнае і інтэлектуальнае ўжываньне мовы. Старая школа, высунуўшы на першае месца інтэлектуальнае ўжываньне мовы ў асобным прадмеце яго вывучэньня, моцна грашыла проціў псыхолёгіі тых, хто карыстаўся моваю.

"Першапачатковы мотыў для мовы" - кажа проф. Дзюі - "зрабіць уплыў спосабам выказваньня жаданьня, пачуцьця, мысьлі на чыннасьць другіх. Другое яе ўжываньне - вайсьці з імі ў блізкія соцыяльныя адносіны. Яе ўжываньне, як правадніка мысьлі і ведаў, зьяўляецца трэцяй і параўнальна позьняй формацыяй."

З прычыны выключна важнага значэньня выкарыстаньня мовы, як прылады перабудаваньня самога тыпу школы з месца "вучобы" ў колектыў дзяцей, якія жывуць у пастаянным соцыяльным яднаньні, пры дапамозе мовы, для работніка працоўнай школы канечна ўясьніць прыроду і сутнасьць моўнай чыннасьці дзяцей: тады ён будзе ясна разьмяжоўваць мову, як прадмет выкладаньня, ад мовы, як фактара соцыяльных зносін дзяцей; тады ён зможа ўхіліць той конфлікт паміж гэтымі двома старанамі адной і той-жа зьявы, які няўхільна вынікне пры аднастароньнім падыходу да мовы, як прадмету выкладаньня, адарванаму ад жывой стыхіі дзіцячай гутаркі. Гэты конфлікт вельмі яскрава выказаны Гільдэбрандам у яго кнізе "Аб выкладаньні роднай мовы ў школе".

Адзначыўшы, што заняцьці па роднай мове ня толькі не выклікаюць задаваленьня ў настаўнікаў і ў вучняў, але найчасьцей бываюць няпрыемнымі для тых і другіх, Гільдэбранд тлумачыць гэта аднабокасьцю, той выключна формальнай работай, якая тут праводзіццца, і гэта выклікае і ў настаўнікаў і ў дзяцей адчуваньне пустаты. Другія прадметы школьнага выкладаньня знаходзяцца ў шмат лепшых умовах, бо ўзнагародаю тут зьяўляецца сьвядомасьць, што тут набываецца нешта новае, што пашырае веды. І ўсё рэзка мяняецца для абодвых бакоў, калі справа заходзіць да заняцьцяў роднаю моваю. Матэрыял, з якім тут прыходзіцца лічыцца, кожны вучань у меру сваіх сіл прыносіць з сабою ўжо ў зусім гатовым відзе; мала таго, матэрыял гэты зьяўляецца самым дарагім яго набыткам - яго агульны сьветапагляд, бо вучні, нават самы маленькія, прыходзяць у школу ўжо з сваім