Мінуліся ночы, імгла, І сум былы змоўк. Другая дарога лягла, Як золак, як шоўк. Зірні на яе — шырыня! Бясконцы блакіт… Сядлай-жа ў дарогу каня. Дзе меч твой і шчыт?
15/XI — 1937 г.