Старонка:Na rostaniah 1.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

раство жыцця, якое так бязлітасна, так груба папіхаецца нагамі, таго хараства, што падымае чалавека над балотам людское сумятні?

Хвілін праз колькі вярнуўся пан падлоўчы, а потым прышла пані падлоўчая — другая яго жонка. Гэта была кабета ціхая, забітая, бо пан Баранкевіч, як даведаўся Лабановіч потым, у сям’і быў чалавек жорсткі.

Габрыня зараз-жа вышла і хутка вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі прыгожа абрысаванымі брывамі. Выраз яе цёмных акруглых вачэй часта змяняўся: то ў іх іскрыўся вясёлы смех і нахіл да жартлівасці, то адбівалася нейкае засмучэнне і тая сталасць, што рабіла ўражанне, быццам дзяўчына многа перадумала і перажыла.

Размову вялі галоўным чынам падлоўчы з настаўнікам, а ўсе іншыя слухалі і толькі зрэдку ўстаўлялі сваё слова. Было відаць, што прысутнасць падлоўчага стрымлівала іх, прымушала трымацца нейкіх граніц, якія з’яўляліся вынікам практыкі сумеснага жыцця.

Баранкевіч вельмі ўспагадна ўспамінаў настаўніка, якога змяніў Лабановіч.

— Што мне падабаецца ў пана Турсевіча, дык гэта тое, што ён умеў паставіць сябе ў кожным коле грамадства і меў свой асабісты гонар, — сказаў падлоўчы.

— Турсевіч — гэта мой настаўнік і мой зямляк, аднае воласці. Я лічу яго адным з выдатнейшых настаўнікаў і працаўнікоў. Ён не толькі вядзе добра справу ў школе, але і многа працуе над самім сабою; чалавек многа чытаў і многа думаў. Гэта адзін з тых маіх сяброў, якіх я вельмі шаную і паважаю.

— Як-жа, паночку, ён быў панскім настаўнікам? Здаецца, розніца ў ашых гадах не такая вялікая? — запытаўся Баранкевіч.

— Ён старэйшы ад мяне гадоў на чатыры. Калі ён скончыў першую школку, то я яшчэ пачынаў толькі вучыцца. Ён цэлую зіму быў маім дарэктарам, маім і маіх братоў.

— А, хіба што так.

— Дык пан добра знае пана Турсевіча? — спытала пані падлоўчая: — Ах, які гэта быў рэдкі чалавек! — дадала