Старонка:Nashy dni 1937.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

Гарыць над абрусам не тая газоўка,
Не тая куравасць карча,
А лямпа, што свеціць як сонца ў пятроўкі —
Дзівосны агонь Ільіча.

Паважная постаць у дзеда Грыгора:
Уздзеў акуляры на нос,
І мыслі пабеглі кудысь аж за мора,
Дзе чыйся рашаецца лёс.

Ён так углыбіўся ў газеты! Чытае,
Эх, грозны падзеяў развой!
Куды завядзе інтэрвенцыя тая,
Той наглы фашысцкі разбой?

Куды яна прэцца, фашызма агіда?
Не ёй-жа на свеце ўладаць?
І дзед разважае аб лёсах Мадрыда
І як яму помач падаць.

А потым адводзіць свой зрок ад газеты
І родны прыгадвае край.
За шчасце, за волю, за край родны гэты,
Ну, хто не паўстане, спытай?

10/XI 1936 г.

|}