Старонка:Nashy dni 1937.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

МАЁЙ КАХАНЦЫ

Я паеду да яе, да каханай маёй,
Каб ізноў яе голас пачуць.
Няхай думкі мае пабягуць чарадой,
Як чародкамі хмаркі плывуць.

Я волю ім дам, дзе ім люба ляцець,
Як ляталі, бывала, даўней.
Палячу з імі сам, буду песні там пець,
Каб адчуць сваё шчасця паўней.

Не скажу толькі я, што мне люба яна
І як добра мне з ёю пабыць,
Бо каханка мая, мая радасць — сасна,
Што пры лесе, як панна, стаіць.

1922 г.