Старонка:Nashy dni 1937.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Грымеў твой кліч, іскрылася крыніца
Адточаных, як меч, і выкаваных слоў.
У словах тых было —
Нядоля наша, зло
І заклікі да яснай зарніцы.
Прайшлі гады. Магутны віхар дунуў
У цемру — ноч адвечнае жуды.
Самкнуліся рады
Працоўнай грамады
Пад лозунгам сусветнае комуны.
Упаў тыран. Адчынены дарогі,
Мільёны мас — дзяржава і ўладар…
Грымі-ж яшчэ, пясняр,
Нясі працоўным жар —
Грамчэй заві да новай перамогі!

1930 г.

|}