Старонка:Nashy dni 1937.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

І рушылі мільёны
Па голасу ЦК —
Сталёвыя калоны
І гарт большэвіка.
Паход іх — гоман буры,
Удары іх — пярун —
За славу дыктатуры,
Советаў і комун.
Ад поўначы панурай
Да сонечных гаёў
Віхрыліся віхуры
Напружаных баёў.
Прасторы Украіны
І таежны разлог,
І горы, і даліны
Дыміліся ў агнёх.
Хіснуўся лёс ваалаў,
І выпаў яго шчыт —
Разбілася навала
Аб Ленінскі граніт…


∗     ∗

Былі гады змагання
На грані двух эпох,
Кастрычніцкіх паўстанняў
Ніхто не перамог.
Ірдзее сцяг чырвоны,
Як водблескі зарніц,
А творчаму разгону
Канца няма, граніц.