Гэта старонка не была вычытаная
У ясныя прасторы
Вандруюць нашы дні,
І ўжо гараць, як зоры,
Дняпроўскія агні.
Скарылася стыхія,
Змяніла свой абраз —
Убачылі й сляпыя,
Што значыць воля мас.
Хоць шлях наш і цярністы,
І труднасцей — мільён,
Ды явай прамяністай
Нас вабіць яснасць дзён…
Праходзіць год за годам,
Выводзіць гмах муроў,
Жывіце-ж вы, паходы
Тытанаў-змагароў!
1932 г.
|}