Старонка:Nashy dni 1937.pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

РАСКУТЫ ПРАМЕТЭЙ

Зашумела, забурліла
Вольная крыніца,
Ды такая яе сіла,
Што адно — дзівіцца!
Верне горы, зносіць скалы,
Запрагае рэкі,
Каб сузор‘ямі бліскала,
Дзе быў мрок век векам,
Каб жывіла рух заводаў
Электрычным токам,
Ды совецкаму народу
Несла дзень далёка.
Цуды творыць сіла тая
На зямлі, на моры,
Ды за воблакі ўзлятае
К зорам у дазоры.
Разнімае плечы-крылы
Праметэй раскуты.
Нашы дні — паэмы-былі,
Сказ нідзе нячуты.