Старонка:Nashy dni 1937.pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Ды затое-ж сёння ты не згледзіш пана,
Драла за граніцу даў пан
І адтуль цікуе хціва, падзімана.
Глядзі — не глядзі, пан, а зямля забрана,
Сунешся — і згубіш жупан.
І ў палацах панскіх самі гаспадарым,
Ладзім клубы, яслі, сады,
Каб наш пот калішні не загінуў дарам
І канец кладзём мы панскім глупым марам —
Досыць нам ксяндзоўскай брыды.
Сёння мы не тыя, іншыя мы сталі —
Новы нарадзіўся народ,
Перад намі яснасць, ветласць яркай далі,
Партыя нас вучыць, а вядзе нас Сталін.
Смела глядзім мы ўпярод.

4. ЗА НОВУЮ ВЁСКУ

Драўляныя хаты, салома і мох —
Такая старынка, ох-ох.
Сляпыя акенцы, пабітае шкло —
Не хаты, а так барахло.

Кудлатыя стрэхі, ламачыны, гніль —
Не наш ён, не наш гэта стыль.
Эх, хаты-хібаркі! Жабрачы ваш від
Сам просіцца, сам у нябыт

Даволі глядзелі вы ў цемры вякоў,
Прытулкі нуды, прусакоў.