Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

кая хмара, ды ў гэтым спакою хаваліся бліскавіцы і громы затрыманага гневу. Селяне спыніліся, акружыўшы каморніка тоўстай сьцяной жывых цел.

— Што гэта за цацкі прывёз, пан, сюды? — спытаў каморніка Андрэй Зазуляк, кіўнуўшы галавой на каморніцкіе струмэнты.

— А такіе цацкі, каторымы ты ня ўмееш гуляць, — спакойна атказаў каморнік.

«Глядзі, як рэжэ!» думалі селяне і чэкалі, што скажэ на гэта Андрэй.

— А пан умееш? — зноў спытаў Андрэй.

— Я умею, — увесь век з імі гуляю. —

— То добрая гульня, калі пан нагуляў такі жывот. —

Каморнік зірнуў на Андрэя, і вусы яго заварушыліся. Відаць, хацеў нешта сказаць, але не знайшоў чаго. Ён яшче раз сярдзіта лупнуў на Андрэя с пад сівых навісшых броў.

— Адыдзіцеся, мужчыны, бо вы замінаеце мне, — сказаў пан каморнік.

— Што гэта, пан, думае, рабіць? — спытаў хтось з грамады.

— Буду праводзіць граніцу і ставіць капцы, каб вы ведалі, дзе скарбовае і дзе ваша. —

— Як?!і скарб хочэ сюды зачэсацца?

— Чаго-ж ён маўчаў дагэтуль. Калі-ж гэта да скарбу тут што належыла? — пасыпаліся пытаньня.

Вядомы ў вёсцэ шутнік стары Ахрым, зьвярнуўшыся да грамады казаў:

— 8 —