Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

— Ніхай бы лепш пан каморнік прыйшоў у маю хату з гэтым дзедом, — тут Ахрым павёў рукой у старану каморніцкага тры ножніка — і правёў бы граніцу на печы, а то мы ні як не памяркуемся з Аршудею і ўсё сварымся. Я займу печад сьцяны і скажу ей, што гэта частка належыць да скарбу, а яна нехай сабе на чаране прышчыцца. —

Мужчыны зарагаталі.

— От дык стары! калі скажэ што, усё роўна як у сьцену-ўлкепіць. — — Чы-ж не праўда? — казаў далей дзед: — скарб хочэ залезьці к нам на печ… Тфу! — плюнуў Ахрым: — сораму ў іх німа! — і старые вочы дзеда сярдзіта заблішчалі.

— Ты сабе плюй, ці ня плюй — мне ўсё адно: не мая гэта бацькаўшчына і не для сябе мераю. Паслалі мяне сюды,, і я павінен слухаць. А вы сабе рабіце, як знаеце. Мне ад гэтага німа ніякага прыбытку. Прагонеце мяне, не дасьцё зрабіць работу — вас тут многа, а я адзін — біцца з вамі ня буду.

— Мы да пана нічога і не маем, — пачуліся галасы з грамады. —

Мужчыны адышліся.

— Стаў сабе, пан, капцы, праводзь граніцу. Нехай хоць тысяча капцоў стаіць тут, а гэты берэг як быў наш спрадвеку, то нашым і застанецца. —

Цяпер грамада раскідалася на кучкі. Кожная

— 9 —