Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемные чары, поўные злегка смутнага хараства. Першые зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажаром узьнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробные, белые хмаркі высьцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і разступаліся прад ім, скупануўши ў яго блеску свае тонкарунные кудры. Пахла земля, багата акропленная расою. У сяле чулася гаворка і песьні. Вясёлые маладые зыкі сьмела ўрэзаліся ў цішыну ночы і бойка нясьліся на рэчку; тут яны упыняліся у высокі берэг, адскаківалі назад і беглі ўдоўж яго па дузе лукі, і заміралі ўжо за лагуном. У лагчыне над Нёманам дружна і заложна крэкталі жабы. Было нешта смутнае і жалабнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песьні, што чэпала душу ціхім смуткам, і так сагалосна зьлівалася з маладою задумаю веснавой ночы. Сяло заціхала; зрэдка па вуліцы брыла адзінокая хвігура апазьніўшагося селяніна. Толькі