Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

дзеўчаты яшчэ не спалі і сьпевалі на прызбах песьні.

Накінуўшы на плечы хустку, Ганна, дачка Андрэя Зазуляка, сядзела адна на сваей прызьбе. Часамі яна ўскідала на вуліцу вочы і зьлегка ўздыхала. Зараз жэ каля калодзіжа зачарнелася нейчая хвігура, каторая важна сунулася пасярод вуліцы. У гэтай хвігурэ ня трудна было пазнаць маладога лясьніка. І зух жэ гэты лясьнік! І па ўсім відаць было, што ён стаяў вышэй ўсіх хлопцаў у сяле. Трэба было бачыць, як ён, апрануўшы сваю куртку с касьцянымі гузікамі і закруціўшы вусы, шоў вуліцэю і важна выкідаў нагамі, абутымі у боты з блішчастымі халявамі. Тагды здавалася яму, што ён падпірае сваею галавою неба і што ім дзівіцца ўсё сяло.

— Добры вечэр, Ганна! — сказаў лясьнік, падышоўшы да дзяўчыны, і працягнуўшы ей руку.

Ганна неахвотна падала яму сваю руку, ціха адказаўшы.

— Добры вечэр!

— Што-ж ты ня просіш мяне прысесьці? — зноў сказаў лясьнік, стоючы перад дзяўчыной і дрыгаючы нагамі у блішчастых ботах.

— Або ты зьверэдзіўся? Лежаў як вол увесь дзень.

— Ці-ж толькі тых, хто зьверэдзіўся, просюць садзіцца? — спытаў лясьнік і падняў вышэй адзін вус: — або ты бачыла, як я лежаў?

— Падумаеш, якая цікавасьць, — бачыць, як