Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

ён ляжыць, — сказала Ганна і стала пазіраць у другі бок.

Ну, гэта і Ганна! Уродзіцца-ж такая краля. Цяпер, як сьвет месяца паў ей на твар, лясьнік з мінуту стаяў і не спушчаў з дзяўчыны вачэй.

— Мусіць ты, Ганна, чэкала некаго?

— А ведама, чэкала.

— Каго-ж ты чэкала? можэ мяне?

— Ой, голубе! патребен ты мне, як у мосьце дзірка!

Зьневажэны лясьнік прыкінуўся, што ня чуў гэтага і, важна надзмуўшы шчокі — так рабіў пісар у лясьністве — ступіў неколькі крокаў каля прызбы.

— А я хацеў штось сказаць табе, Ганна, але ты такая паненка, што і прыступу да цябе німа.

— Ці-ж ты што людзкае скажэш? — спытала Ганна і засьмеялася.

— Ты ведаеш, што ты у мяне ў руках? — памаўчаўшы, зьнячэўку спытаў лясьнік.

— Я ў тваіх руках? — уськінула Ганна на лясьніка дзіўные вочы.

У сур’ёзнасьці тона, каторым лясьнік сказаў свае апошніе словы, і ў голасі яго пачулася нейкая гразьба, і дзяўчына, у прадчуцьці ня добрага, зьлегка затраслася, і сэрцэ яе заныло. Ды, каб схаваць гэту не ясную трывогу душы, яна спакойна ўжо сказала:

— Што ты хвалька і высока задзіраеш нос