Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

вядома ўсім. Але я не падданая твая і не наложная, і я цябе ніколічкі не баюся. І прыстане-ж чэлавек, як слата, нідзе ад яго німа супакою!

— Я не хвалька і наса не задзіраю. Калі і задзірае хто нос, дык гэта ты. Толькі-ж я не прышоў сварыцца с табой. А сварыцца са мной табе ніяк не выпадае. Ты ведаеш, хто сягоньня прыежджаў сюды?

— Каморнік, — хто-ж?

— А ведаеш ты, што зрабілі селяне с тымі капцамі, каторые па яго прыказу былі пастаўлены на граніцы?

— Вон павыкідалі, бо ім там ня мейсца.

— Ага, і ты такая-ж! А ведаеш, пад чыею гэта камандою рабілі селяне? Ведаешь, хто першы даткнуўся рукамі да рубежных знакоў?

— На што мне гэта ведаць? А каб і ведала, то табе не сказала-б.

— Мне казаць ня трэба, бо я сам усё бачыў і ўсё чуў. Мяне то не бачылі, бо я не такі дурны, як яны. Дык ведай жэ, што гэта работа твайго бацькі. Гэта ён падмаўляў і падвучаў дурных мужыкоў. А цяпер яшчэ спытаю цябе: ты ведаеш, што за зьністажэньне рубежных знакоў саджаюць на цэлые годы у вастрог? І гэта ты ведай! Можэ тагды і нос твой ня будзе так высока падымацца ў гору.

Усё гэта лясьнік гаварыў са злою насьмешкою і усё бліжэй наступаў на дзяўчыну. Ганна нізка апусьціла галаву і маўчала, а ў лясьніка