Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

вочы так і гарэлі. Ён бачыў, што на сэрцы у яе смутна, і што яго словы білі па самых балючых яе струнах. Неколькі мінут ён маўчаў. Былі у яго такіе мамэнты, калі ён чуць-чуць стрымовываўся, каб ня кінуцца на дзяўчыну і каб не абняць яе крэпка-крэпка.

— І ўсё, Ганначка, залежыць ад цябе! Скажы мне хоць адно ласкавае слова, хоць зірні на мяне харашэнька, і я ад усяго адступлюся,— гаворучы гэта, лясьнік прыхіліўся да яе і, распасьцершы рукі, хацеў абняць.

— Прэч!— крыкнула дзяўчына і выпрастала свой высокі стройны стан, і адхінулася ад лясьніка.

— Гад!— памаўчаўшы, дабавіла яна.

Лясьнік на крок адступіўся.

— Ну, добра,— сказаў ён.