Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

3 другога канца вуліцы ціха, як цень, йшла высокая хвігура. Пазнаўшы у гэтай хвігурэ Васіля Падбярознаго, маладога прыстойнага дзяцюка, лясьнік схамянуўся і хацеў йсьці. Але гэты стрынгаль яшчэ гатоў падумаць, што ён, лясьнік, яго збаяўся. Цяпер лясьнік надта хацеў бы, каб і Васіль быў замешан у гэту справу с капцамі. О, тагды ён сухім ня вышаў бы. Не хадзіў бы ён такім козырам па вуліцы, не шэптаўся-б з Ганною цэлые ночы па цёмных куточках ды і яна не хілілася-б да яго, як лісіца ў полі, як гібкая трава-бярозка да жыцінкі. Васіль так сама ня вельмі паважаў лясьніка. Ужо даўно лежала меж імі чорная цень супольнай ненавісьці. І не раз ужо стыкаліся яны, але покі што справа далей шорсткіх слоў яшчэ не йшла.

— Добры вечэр, Ганна!— сказаў, падышоўшы.

— Добры вечэр! Седай, Васіль,— сказала Ганна і чуць пасунулася, каб даць блізка каля сябе хлопцу мейсца. Васіль сеў. Злосны і зьневажэны лясьнік сядзеў здалёк.