Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, што?

— Ён стаяў у кустох і выглядаў, як выкідалі капцы і бачыў, як тата першы ўзяўся за капец. І яшчэ ён гаворыць, што тата намаўляў людзей зьністажаць рубежные знакі. Ён сярдзіты на мяне, што я ганю яго, і цяпер хочэ далажыць на тату ў лясьніство.

А ведаеш, куды йшоу ён, радзючы мне шыць бацьку торбы на дарогу? Гэта каб я гатовіла бацьку ў вастрог.

— Ня ўжо-ж ён зробіць гэта? Ах, Юда, прадажнік! Не! Гэтага ён не павінен зрабіць! Я злаўлю і задушу яго, калі ён не прысягне мне маўчаць!

Васіль падняўся з прызбы і памкнуўся ісьці.

— Стой, Васіль! Куды ты пойдзеш? Нічога з гэтага ня будзе,— сказала Ганна, узяўшы хлопца за руку, — ён яшчэ не раз прыдзе і будзе страшыць, не так то скора ён адступіцца ад мяне. А за гэты час можна што і прыдумаць. Трэба пагаварыць з татам, што ён скажэ, а пароць гарачку яшчэ рана.

— Чэкаць і ў шапку спаць? — стаяў Васіль на сваём.

— Баюся, Васілёк, каб ты не памог тут, як кашель у хваробе. Не варта мне было казаць табе, Васіль. Які гарачы!

— Як жэ не гарачы? Гэты смрод, Юда, будзе даносы насіць, а яму ніхто ня сьмей і слова сказаць?.. Ну, пачэкай!— патрос Васіль здаравецкім