Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

кулаком у той бок, куды пайшоў лясьнік:— шчасьце тваё, што ўсе хлопцы на плыты пашлі: у гэту ноч табе дрэнна прышлося-б.

А лясьнік, прайшоўшы вуліцу, зьвярнуў к Нёману і пашоў у луку.

Цяпер трудна было знайсьці і тое мейсцэ, дзе стаялі капцы. Доўга хадзіў лясьнік па берэзі. 3 галавы яго ні на мінуту не выхадзіло прыгожае абліччэ маладой дзяўчыны. І чым больш яна адхілялася ад яго, тым мілей была яна яму і тым мацней прыцягала яго да сябе. Злосьць і крыўда агарнулі лясьніка. Яго так зневажылі, аплевалі. А цяпер седзяць на прызьбі і можэ сьмяюцца з яго. Але не! ён не пазволіць сьмеяцца над сабою! Ён такую удзярэ штуку, што і сам чорт заскачэ ад радасьці! О, ён пакажэ, што такое ён. Усе будуць помніць яго!