Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

Сонцэ ўжо было на заходзі.

За сялом у полі вакруг агню гуляла цэлая чарада дзеўчат, спраўляючы расу. Недалёка ад агню на камяні стаяла пустая сквародка і лежала неколькі дрэўляных відэльцаў. Тут-жэ, за камянем, стаяў не вялічкі глячок ад гарэлкі, цяпер пусты і па рыльцэ ўкопаны ў зямлю: дзеўчаты схавалі яго, каб часам сюды не зірнуло цікавае вока якога-нібудзь маладога гульца і не раскрыла іх патайнай выпіўкі. Тут жэ валяліся лупінкі ад яечэк, як сьлед таго, што дзеўчаты пяклі яечню. Дзеўчаты вясёла сьпевалі песьні і скакалі па жыці, каб яно лепш расло і радзілася.

— Мне сягоньня так вясёла, дзеўчаткі, так вясёла, што і сказаць трудна! Мусіць, я буду плакаць, — гаварыла Ганна.

— Каб у нас быў такі Васіль. то мы бы не зналі, на каторую нагу і ступіць, — жартавалі дзеўчаты,— дзіва, што ей вясёла.

— От, Ганначка, якая ты шчасьлівая: і Васіль цябе любіць, і лясьнік, усе. Хоць бы ты мне аддала гэтага лясьніка,— жартліва шчэбетала Ка-