Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

— А вот пільную капцы, каб часам які прахвост зноў не павыкідаў іх,— дзерзка атказаў лясьнік.

— А скажы ты мне, браце, хто ўстаўляў іх?

Гаворучы так, хлопцы схадзіліся ўсё бліжэй і бліжэй.

— Разумные кажуць, што каморнік, а дурэнь можэ начэй як скажэ,— ня ведаю,— атказаў зноў лясьнік.

— А ў сяле не так гаворуць,— кажуць: ў дзень капцы ставяць каморнікі, а ў ноччы— паршыўцы.

З гэтымі славамі Васіль рвануў слупок і з страшэннай сілай павярнуў яго да сябе. Слупок падаўся, комлём прарэзаў жоўты пясок і вывернуўся на верх.

Тут вышла тое, чаго лясьнік і сам ня думаў: яго як бы што таўхнула і кінула на Васіля. ў вадзін скок ён апынуўся каля праціўніка і са ўсей сілы трэснуў яго па галаве. Васіль закачаўся, але астаўся на нагах. Уся кроў прыліла яму ў твар.

— А я думаў, што ты такі сабака, каторы кусае спатайка,— сказаў Васіль заляпіўшы назад такую аплявуху, ат каторай у лясьніка пасыпаліся з вачэй іскры і кроў лінула праз вушы. Лясьнік асунуўся і упаў на зямлю. Потым ён ў вадзін міг падняўся, схапіў стрэльбу, каб узьвесьці брамку. Васіль не даў яму на гэта часу. як зьвер наскочыў на яго, вырваў з рук стрэльбу і шпур-