Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

нуў яе у Нёман, і меж імі пачалася сьмяртэльная бойка. Кожны напрог апошніе сілы і не паддаваўся. Васіль быў шмат дужэйшы, а лясьнік быў спрыцен, як чорт, так што праціўнікаў можна было лічыць роўнымі. Ад страшэннаго натужэньня жылы іх ўздуваліся і трэшчалі косьці. Доўга бароліся яны, чуць не пакалена улазячы ў пясок. Яны крэпка паўплётываліся адзін у другога рукамі. Быў мамэнт, у каторы здавалося, што яны нічога ня робілі, а адпачывалі, але гэта былі мамэнты, у каторые шла найбольшая работа іх сілы і каторые рэшалі бойку. Лясьнік слабеў усе болей і болей і чуў, як сіла яго пакідае. Тузаючыся, яны ўсё бліжэй і бліжэй падступаліся к берэгу. А берэг у гэтым мейсцы быў высокі, абрывісты, а ўнізу пад ім пеніўся глыбокі вір. У канцы Васіль крэпка здушыў лясьніка і падняў яго ўпол. Цяпер ён мог рабіць з лясьніком усё, што хацеў.

— Прысягні мне, што ня будзеш займацца даносамі!

Але лясьнік злаўчыўся, высьлізнуў з рук Васіля і уперся нагамі у дол. Тут ён упершыся нагамі, таўхнуў Васіля. Байцы перэступілі граніцу берэга, дзе ўжо ня можна было спыніцца і яны, упаўшы, пакаціліся адзін чэрэз аднаго у вір. Скачывачаючыся, Васіль разьбіў галаву аб востры камень. Абодва ўкінуліся ў ваду.

Каб яшчэ поўмінуткі, такога-б нешчасьця не зрабілася, бо вот-вот набеглі мужчыны, але прыбеглі