Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

— Каб далёка, то ён бы ехаў, а ня йшоў. -

— Ну, але, - патакнулі селяне.

А тым часам пан каморнік, мінуўшы манапольку, зьвярнуў на другую вуліцу, ідучы каторай можна дайсьці да Нёмана.

Двое рабочых, каторые нясьлі струмэнты каморніка, і лясьнік, шоўшы на крок ззаду ад яго, схаваліся у другой вуліцы. Туды-ж павярнула і чарада сельскай дзетвары, а сьледам за ею рушылі і селяне. Так за грузкім павуком цягнуцца ўсе павуцінкі, як ён, намеціўшы сваю заблутаную ахвяру, не спешаючыся, стала напраўляе да яе свае цэпкіе лапы.

Трывога селян, зьмешанная з цікавосьцю, расла па меры таго, як каморнік сеў у чаўне і пераехаў на той бок, але нікому гэта ня верылася, кажды быў пэвен у тым, што пан непрыменна паверне налево, туды, дзе у апошніе годы Нёман, як бы зжаліўшыся над селянамі і іх страшэнным сьціскам, зьвярнуў ад села, зрабіўшы шырокую дугу, і адрэзаў ім раскошную луку. Праўда, тут быў сыпучы пясок, але цяпер пясок гэты стаў борзда пакрываецца скарынкою, як маладое цесто у печы, і зелянець смачною травою.

— 5 —