Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

Кожны крок Нёмана, кожны спад ці прыбыль вады ў ім не прахадзілі незамечэннымі для селян. А ў вапошніе годы Нёман задумаў новю штуку: у тым мейсцы, дзе бераг яго датыкаўся аднаго канца села, ён пачаў рабіць заварот, пракладаць новую дарогу, адрэзаючы шырокую луку да сёла. Прабегшы дугою па даўжыне села, ён зноў падыходзіў ўжо да другога яго канца, і далей бег старою дарогаю.

— От бы каго паслаць у Думу дэпутатам! — жартавалі селяне, цешучыся, як Нёман прырэзае ім шырокі разгон, — па крайней меры быў бы дэпутат, бо стаіць за нас! —

Адрэзаная лука борзда засьцілалася зялёнаю травою, і коні з вялікаю ахвотаю ўжо скубалі яе, а селяне радаваліся, што цяпер быў хоць невялікі прыпынак для скаціны. Дык і ня дзіва, што с такою трывогаю пазіралі яны, куды паверне пан каморнік. Падышоўшы пад Нёман, гэты фацэтны пан зьвярнуў налева, як раз у луку. Яшчэ трохі прайшоўшы, ён спыніўся. Рабочые павольна і дэлікатна паклалі на пясок струмэнты, а пан каморнік, дастаўшы скрутак паперы і начапіўшы акуляры, стаў углядацца. Паглядзіцьў паперы, потым на луку; зноў уткнецца носам ды зноў глядзіць перад сабой. Для ўсіх цяпер стала ясна, што на гэту луку скарб хочэ палажыць сваю лапу. Селяне, зьліўшыся у агромную грамаду, павольна паціснулі да пана каморніка. Гурт людзей шоў спакойна, як далё-

— 7 —