Старонка:Niaczyścik (1854).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Гэтая песенька сьпяваецца звычайна на ноту казачка: хлопцы танчаць яе з кіем у руках і з кожным паўтарэньнем яе аднастайнай прыпеўкі, пераскокваюць удала праз гэты кій, то на права, то на лева.

Пачатак гэтай песенькі такі:

„A na dware wieciar wieić:
A Mikita żyta sieić!
Mikita!
Czy ty-ta?
Nie ja-ta,
Moj Tata!”

Не знайшоўшы ў ёй ніякага сэнцу, упісваючы яе ў мой збор беларускіх песень, я хацеў яе паправіць неяк і надаць гэтаму нейкую маральную мэту. Яе надзвычайная кароткасьць, хоць гэта неадступная сяброўка казачкоў, а таксама пастаяннае паўтараньне аднастайнай страфы,