Старонка:Niaczyścik (1854).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

не дазволілі мне нічога зрабіць зь яе ў першапачатковай форме, але, калі я яе адзін раз ужо ўзяў на гэтую працу, незаўважна ў мяне склалася доўгае апавяданьне, прыдаўшы якому нешта дзівачнае, нешта пякельнае, я зрабіў з гэтага сялянскую баляду і падаю яе тут маім чытачам. Гэта першая мая спробка, напісаная ў гэтым дыялекце, хаця ўжо ў выдадзеным на сёньня зборы маіх беларускіх песень, а менавіта ў другім томе і наступных, якія яшчэ пад прэсам, не да адной зь іх для лепшага выгляду, дзе ў тым была патрэба, я нязначна датыкнуўся ўласным пяром.