Старонка:Paulinka.pdf/33

Гэта старонка была вычытаная

——— 31 ———


ПАЎЛІНКА (падхадзячы да Альжбеты, ласкава). Мамачка, адбярэце яе ў таткі.

АЛЬЖБЕТА. Што я з ім, дзеткі, зраблю? Яшчэ біцца будзе.

СЬЦЯПАН (да Пранціся). А добра, сватка, кажаш. Зробім суд, перасуд добрым складам над гэтым гадам. А які?

ПРАНЦІСЬ. А такі, пане добрудзею: стражнікаў паклікаць, спраўніку данясьці. Собственно, інквізытарскі суд зрабіць — па палавіне — шась! — і гатова, вось-цо-да…

ПАЎЛІНКА (кідаючыся к Сьцяпану і цалуючы яму рукі, скрозь сьлёзы). Татачка, аддайце. Ня зьдзекавайцеся над ім!.. Ён-жа вам нічога благода не зрабіў.

СЬЦЯПАН (са злосьцю). Спаць, спаць пашла, калі гэткага нашла! Спаць! (Рве фатаграфію).

ПАЎЛІНКА (з плачам апускаючыся на лаву). Татка згубіць мяне хочаце… гвалтам з хаты выгнаць.

ПРАНЦІСЬ (дастаючы фляжку). А цяпер, собственно, вып’ем хаўтурнага, весь-цо да. (П’е).

ПАЎЛІНКА (ўсхапіўшыся з лавы, кідаецца к Пранцісю). Па кабыле сваей пі хаўтурнага, а не па чалавеку, каторага і падноскаў ня варт! (Вырываючы і разьбіваючы аб зямлю фляжку). Вось-цо-да!..

ПРАНЦІСЬ (разьвесіўшы рукі, здзьдзіўлены, як і ўсе). О-о-о!!…

Заслона.