Старонка:Paulinka.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

——— 59 ———

хрысьціўшыся, кідаецца ў вакно. Сьцяпан убачыў). Гвалт! Злодзей! (Бяжыць к вакну і хватае Паўлінку за ногі). Альжбета! Скарэй сюды! Стрэльбу хватай!!…

Зьява XI-ая. Паўлінка — Сьцяпан — Альжбета

АЛЬЖБЕТА (выбягае — як сьцяпан — акрыoўшыся коўдрай; уся трасецца). Матачка Найсьвентшая! Што тут робіцца?! (Мацае па сьцяне). Зараз, зараз нясу стрэльбу. (Хватае за гіру ад гадзінніка, з грохатам валіцца са сьяны і разбіваецца). Ай! Што-ж я нарабіла?!

СЬЦЯПАН (трымаючы Паўлінку за ногі, да Альжбеты). Куды цябе немач упёрла? Падкруці хутчэй кнот ды памажы цягнуць!…

АЛЬЖБЕТА (бяжыць к лямпе). Ужо, ужо!

ПАЎЛІНКА (перавесіўшыся праз вакно). Цягні братка, ямчэй!

АЛЬЖБЕТА. (падкруціўшы кнот і бягучы к Сьцяпану), Божухна мой! Гэта-ж Паўлінка! Скуль ты ўзяў таго злодзея?

СЬЦЯПАН. Каханенькая-родненькая, не мялі языком, ды вось памагай цягнуць; там нейкі гад яе за рукі трымае.

ПАЎЛІНКА. Мацней, мацней, браток!

АЛЬЖБЕТА (памагаючы Сьцяпану цягнуць). Што ты, дзеткі, адурэла, ці што? (Сьцягіваюць Паўлінку з вакна на хату).

СЬЦЯПАН. Ты гэта, каханенькая-родненькая, куды манілася ляцець?

ПАЎЛІНКА (апіраючыся рукой аб стол, патупіўшыся). Я!… Я!… хацела замуж ісьці!

СЬЦЯПАН і АЛЬЖБЕТА. Праз вакно?!

ПАЎЛІНКА. А што-ж, калі татка і мамка праз дзьверы ня пускаеце.