Старонка:Pershyja kroki 1925.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

Школа.

I.

Ідучы па вуліцы, Міхась, сямёхгадовы хлопчык, часта затрымоўваўся каля аднаго дома ў сяле. Ён быў шмат большы і вышэйшы за нізенькія мужыцкія хаткі і быў накрыты не саломаю, як ўсе будынкі, а гонтамі. Высокі ганак на таўстых круглых слупох значна выступаў ад даху і такжа быў накрыты гонтамі. Вялікія, сьветлыя вокны з белаю шалёўкаю і такімі-жа вакеніцамі прыветна глядзелі на вуліцу. А над вокнамі, чуць не каля самага даху, было прыбіта невялікая дошка з нейкім малюнкам, — ні то са зьверам, ні то з птушкаю і дзьвюма галавамі. На дошцы стаялі нейкія значкі роўненькім радочкам; што то былі за значкі — Міхась ня ведаў. Казалі, што гэта літары, каторыя можа разьбіраць толькі той, хто будзе хадзіць у гэты дом, а дом той завецца школа, і што літары гэтыя азначаюць цэлае слова. І Міхась усякі раз, як праходзіў каля школы, чуў у сабе нейкі страх, бо маці ня раз яго страшыла гэтаю школаю, як ён часам пачне залішне гуляць у хаце.

„Ось хіба аддам яцябе ў школу!“ казала яна: „ось ты там падурэеш — паадкручвае табе вушы вучыцель“.