Старонка:Pershyja kroki 1925.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

сяброў, і Міхась, усьпеўшы ўжо агледзіцца і азнаёміцца з кляксам, стаў паказваць ім тое, што найбольш кідалася ў вочы яму самому. Гуртам яны судзілі і дагадваліся, на што і для чаго зроблена ў школе кожная рэч.

"Зараз прыдзе вучыцель", сказаў ім стораж.

Хлопцы прыціхлі, і страхам забілася іх сэрца. Яны кучкаю зьбіліся каля печы і сталі чакаць вучыцеля, самага страшнага чалавека, як ім здавалася.

IV

Праз некалькі мінут прышоў вучыцель.

Ён прынёс з сабою вялікую кнігу з чорнымі вокладкамі, з накленаю на адным баку белаю паперкаю, чарніла і ручку і, аздароўкаўшыся з хлопцамі, паставіў чарніла на стол.

- Ну, што, брат, вучыцца прышлі? - весела і прыветна спытаў іх вучыцель.

Некаторыя хлопцы маўчалі, а другія і Міхась разам з імі сказалі:

"Але!"

- Ну, малайцы, хлопцы, будзем вучыцца.

Малады вучыцель з прыветным тварам і вясёлым, добрым сьмехам адразу спадабаўся Міхасю.

"І чаго я хаваўся ад яго ў каноплі?" падумаў ён.

- Наўперад запішу я вас у журнал. - Так назваў настаўнік кнігу з чорнымі вокладкамі.

Сеўшы за стол і ўзяўшы ручку, ён пытаў хлопцаў, як каго завуць, як завуць бацьку, якая фамілія, колькі каму гадоў, граматны ці не, і ўсё гэта запісваў у кнігу. Запісаўшы ўсіх, вучыцель пасадзіў іх на