Старонка:Pershyja kroki 1925.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

скамейкі (прышлi адны толькi „навічкі”—тыя, што вучацца з першае літары). Пасадзіўшы, вучыцель сказаў, як называецца той дом, куды яны прышлі, расказаў пра кожную рэч, што была ў школе, як павінны знахадзіцца вучанікі ў школе, для чаго трэба вучыцца, якая карысьць ад навукі. Потым ён пусьціў хлопцаў пагуляць. Пабегаўшы па дварэ, вучнi зноў прышлі ў школу. Яна ўжо ня страшыла іх сваёю навіною. Хлопцы сьмела садзіліся на свае месцы і слухалі пільна, што казаў вучыцель. Мiхась i не замеціў, як прайшоў першы дзень навукі. Весела пабег ён дадому расказаць, што бачыў і чуў ён у школе.