Старонка:Pesni galby 1910.pdf/104

Гэта старонка была вычытаная

ТУРЭМНАЯ КАМЕРА.
Цесна камера, як клетка —
Вузкі ход прамеж двух нар;
Пры вакне—жалеза сетка,
Над дзьверамі календар,
Пісан вуглем ў два радочкі,
Ды „буфэт“ с пяці дасок,
Ў павуцьці усе куточкі,
Ў пыле кожны вугалок.
Два ваконцы, дзьве рашоткі,
Два цэбэркі для вады;
Столік вузкі і кароткі,
Сеннікі у два рады.
Абабіт пабел усюды,
А праз столь цячэ вада,
Ў закарвашках зьвярок руды—
Клоп і ўсякая брыда.
Пахне потам чэлавечым…
Сперты воздух, кіслы дух.
Ўстанем рана — дыхнуць нечым,
Проста вешай хоць абух.