Старонка:Pesni galby 1910.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

АДЛЁТ ЖУРАЎЛЁЎ.
Белые валокны
Сьцелюцца над долам.
Не сьпеваюць пташкі,
Сьціхнуў леса шолам.

Сьцелюцца валокны,
Уецца павуціна—
Блізка, блізка восень,
Сумная часіна.

Зажурыцца небо,
Схаванае ў хмары,
І агорнуць сэрцэ
Горкі жаль і мары.

Стагі лугавые
Вежамі жаўцеюць,
Галінка ня дрогне,
Ветрыкі ня веюць.

Ціха, ціха ў небі,
Ў гэтым божым моры…
Ша! што то за крыкі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласные крыкі
Льюцца над зямлёю,
І чэпаюць сэрцэ
Жалям і сьлязою.—