БРАТОМ-ЗГНАННІКОМ. Гэй, вы, смутные! Гэй, вы, бедные, Мае мілые Сябры — згнаннікі!
Ці вы сіраты У сямьі людзкой, Што глядзяць на вас Вокам ворагоў?
Ці разбоем вы Даставалі хлеб, Што караюць вас Горш за злодзеёў?
Ці у вас німа Сілы, розума, Што прытулкі вам Ӯсе зачынены?
Ці то сэрцэ ў вас Цьвярдзей каменя, Што ад вас браты Адрэкаюцца?
Не! душа у вас, Сэрцэ—добрые, Думкі чыстые, Мысьлі ясные!