320. Хто будзе кароўкаю дарыці, таго будзем віном паіці. І. Цішчанка, 1956, Івац. 8.1.39.
321. Дзеўцы вяселле, а карове смерць. Ром., Мат., 85. Вар.: Янк., 214.
322. Сва́ты, калі ногі касматы, а калі гладкі, то забірайцесь пад градкі. Добр., Смол., 7.
323. Нам бог вяселлейка даў: ажаніўся мех, торбу ўзяў. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28.
324. Абвёў вакруг елі, і чэрці ім пелі. Дуб., Нар. 49.
а) Абвёў вакруг дуба, ды й няхай будзе люба. Дуб., Нар., 48.
325. Уздай добра гужам, каб звала мужам. Дуб., 62.
326. Калі не плачаш за сталом, будзеш плакаць за хлявом. Tyszk., 419; Шпил., 182; Нос., 64; Dybow., 12.
а) Лепей плакаць за сталом, як потым плакаць за слупом. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
327. Калі дзеўка ідзе к вянцу і не плача, пэўна і замужам не паскача. Ляцкий, 16.
328. На дзень вяселле, а навек мучэнне. В. Ганчаронак, 1960, відз. 13.9.26.
а) Не многа напета, да навек ярмо нядзета. Жанч., 126.
329. Жаніцеся, панічы, ды знайце скутку: тры дні вяселля, а цэлы век смутку. І. Цішчанка, 1971, Астр. 8.2.29.
330. Вяселле без звадкі не бываець. Нос., 13.
а) Свадзьба без дракі — вяселля няма. Ляцкий, 39.
331. Вярнуўся не п’яны, не драны, а кажа — на вяселлі быў. Ляцкий, 6.