Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/38

Гэта старонка не была вычытаная

СЯМ’Я І ЎНУТРЫСЯМЕЙНЫЯ АДНОСІНЫ

362. Хоць вох, да ўдвох. Нос., 173; Дуб., 70; Сержп., 64; Ахрым., 58.

а) Вох, калі б удвох. Ром., Бел., I, 292.

б) Добра і ох удвох. Fed., 89.

в) Ох! Лепей удвох. Нос., 123.

г) Ох! Цяплей удвох. Ляцкий, 31; Сержп., 65.

363. Ох, лепш удвох, а яшчэ лепш таму, хто па аднаму. Fed., 90.

364. Добра ойкаць і стагнаць, калі ёсць з кім загадаць. Сержп., 130.

365. Што два, то не адзін. Fed., 90; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.

366. Адзін з’еш хоць вала, то адна хвала́. Нос., 118. Вар.: Добр., Смол., 106; Сержп., .36; Дуб., 3; Pietk.; 309; Дразд.; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.329; 1961, Кап. 13.9.5.

367. Адзін і ў кашы няспорны. Tyszk., 416; Шпил., 173; Ром, Зап., III, 228; Крапіва, 247.

а) Аднаму і ў кашы няспорна. Нос., 119; Fed., 6; Pietk., 309; Сержп., 6; Ахрым., 19; А. Куцакова, 1957, Раг. 13.3.29.

б) Адзін і ў кашы прападзеш. Анім., 261. Вар.: М. Грынблат, 1964, Пол. 8.1.6; Сцяшк., 578, Маст.

в) Адзін і ў кашы прапаў. Сах.; 1961, Брасл. 13.9.5.

368. Аднаму харашо кашу калупаць. Добр., Смол., 105.