Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/47

Гэта старонка не была вычытаная

а) Дзе жынка з мужам сварыцца, там трасца ў гаршку варыцца. Дразд.

464. Тагды муж з жонкай сварыцца, калі ў гаршку трасца варыцца. Fed., 191. Вар.: М. Гваздзёў, 1964, Гом. 8.1.88.

а) Калі ў печы трасца варыцца, тады муж з жонкай сварыцца. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.

б) За што мужык з жонкай сварыцца? Што ў печы нічога не варыцца. К. Кузняцова, 1963, Глыб. 8.1.80.

465. Калі ў гаршку не варыцца, тады і баба сварыцца, а калі ў гаршку кіпіць, тады й баба змаўчыць. А. Ліс, 1963, Глыб. 8.1.84.

466. Чым ні заві, абы хлебам кармі. Аним., 265.

467. Добрая сварка — у хаце папраўка. 1961, Брасл. 13.9.5; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.

а) Якая сварка, а сварка, да ў дварэ папраўка. Нос., 193.

468. Свае дзесяць раз паб’юцца і памірацца. Ляцкий, 40.

а) Свае чэрці пагрызуцца (паб’юцца) да і памірацца. Нос., 147; Дуб., 58.

469. Як чорт у хату ўселіцца, дык гаспадар з жонкаю дзеліцца. Янк. М., 54.

470. Няхай будзе грэчка, абы не спрэчка. Ігнат.

а) Няхай будзе з грэчкі мак, калі баба хоча так. Ляцкий, 28.

б) Няхай сяк, няхай будзе з грэчкі мак. Fed., 116.

471. Лепш пяць разоў умарыцца, як адзін раз пасварыцца. Янк., Дыял., III, 161, Глуск.

472. Маўчанка ніколі не псуець. Дуб., 35.

а) Маўчанка не пушыць, да весь гнеў тушыць. Нос., 78.