Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/50

Гэта старонка не была вычытаная

д) Пад чорным (цёмным) лесам спаткаўся (сустрэўся) чорт з бесам. Tyszk., 425; Нос., 30; Fed., 68; Pietk., 316; Дуб., 46.

486. Рукаў не да футры. Цар., 246, Рэч.

487. Муж да жана — адна сатана. Нос., 80; Сержп., 185.

488. Пара ботаў на левую нагу. Цар., 246, Рэч.

489. Абое рабое. Czeczot, 106; Нос., 117; Dybow., 4; Ляцкий, 5; Дуб., 3; Fed., 255; Pietk., 338; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2; Горленка, 248, Гом.

490. Усе чэрці адной шэрсці. Dybow., 190.

491. Які Хомка, такая і жонка. Dybow., 184; Нос., 194; Дуб., 10; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.

а) Які чорт Хама, такая й сама. Сержп., 10.

б) Які чорт Фомка, така яго жонка. Булг., 178. Вар.: Fed., 55.

в) Як Хомка, так жонка. Янк., Дыял., III, 171, Глуск.

г) Не Хомка, дак яго жонка. Нос., 107.

492. Аднаго поля ягада. Ром., Зап., III, 228; Сержп. 10; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.

493. Як жонка падобна да мужыка, так і мужык на жонку. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.

494. Муж стары, жонка малада, то агонь да вада. Fed., 190.

495. Адзін з агнём, другі з полымем. Нос., Слов., 463.