Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/56

Гэта старонка не была вычытаная

551. Жаніўся на скорую руку — на доўгую муку. Т. Холад, 1967, Кап. 13.10.20.

552. Ажаніцца і ў гультая спрыту хваціць. Сцяшк., 580, Іў.

553. Ажаніцца — не ўпіцца. Fed., 11; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17; Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз.

а) Ажаніцца — не ўтапіцца. А. Ракса, 1960, Іў. 13.10.13.

б) Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Ляцкий, 2; Сцяшк., 580, Воран.

в) Жаніцца — не мёду напіцца. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.

554. Ажаніся — кепска, не жаніся — кепска. Dybow., 5.

а) Ажаніся — кепска, не жаніся — яшчэ горш. Fed., 11.

555. Ажаніўся, то й перамяніўся. Fed., 11.

556. Жаніўся тагды, калі ўсе людзі сена касілі. Pietk., 391.

557. Забыўся, што ажаніўся. Fed., 346.

а) Ах, я і забыўся, што ажаніўся: падай, жонка, піць. Fed., 11.

558. Сёння ажаніўся, заўтра аддзяліўся. Сержп., 39.

559. Маладзёж жэніцца — пол у пол дзеліцца. Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.50.

560. Жанітба — не дзялітба, да пасля жанітбы будзе дзялітба. Бяльк., 166, Мсцісл.

561. Як не жаніўся, то і не журыўся. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29.

562. Ажаніўся — зажурыўся. Сержп., 65.

563. Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.