Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/65

Гэта старонка не была вычытаная

а) У людзях Ананья, а дома не найдзеш. Ром., Зап., I, 215.

658. У хаце не падкі́дзішча, а ў людзей за зна́йдзішча. Сцяшк., 612, Смарг.

659. Не спявай пры стале, бо твая жонка мецьме дурнога мужыка. Fed., 306.

660. Няма Саўкі — няма спраўкі. А. Русіновіч, 1954. Светл., Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.

а) Дзе няма Івана, там дзела пагана. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.

661. З ім гора, а без яго ўдвое. Ром., Зап., III, 232.

а) З ім гора, а без яго ўдвое. Ром., Зап., III, 232.

662. Без мужа жана ўсягда сірата. Ром., Зап., I, 215; Орш., 120.

663. Двор (хата) без гаспадара (гаспадыні) плача. Дуб., 13; Fed., 50.

а) Двор без хазяіна плачаць. Нос., 33.

б) Без хадзяіна хата скучае. Pietk., 360.

в) Без хазяіна і дом сірата. Добр., Смол., 128.

г) Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні — хата. Fed., 105. Вар.: І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21; Янк. М., 48.

664. Без гаспадара і грошы — чарапы. 1961, Брасл., 13.9.5.

665. Мужык у карчме, а жонка ў двары плача. Жанч., 228. Вар.: Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21.

а) Калі гаспадар у карчме скачаць, то гаспадарка ў двары плачаць. Нос., 63.

б) Калі на галаве шапка скача, то за ім жонка плача. Янк. М., 35.