Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/8

Гэта старонка не была вычытаная

КАХАННЕ,

ДАШЛЮБНЫЯ АДНОСІНЫ МОЛАДЗІ

  1. Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць. Сержп., 63.
  2. Многа харошых, да мілага нет. Ром., Зап., III, 223.
  3. Без па́ры няма кахання. Fed., 133.
  4. Ад кахання няма спакойнасці ні ў касцеле, ні на дзеле, ні на пасцелі. Fed., 133.
  5. Каханне і кашаль не схаваеш. Сцяшк., 596, Воран. Вар.: Цар., 242, Мінск.
  6. Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. В. Зубараў, 1957, Гом. 13.3.29.
  7. Сэрцу не загадаеш, каго любіць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
    1. Сэрцу не падкаж. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
  8. Любіць - не сена касіць. Мат., 174.
  9. Хто палюбіць, той і прыгалубіць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
  10. Абы да душы, пражывём і ў шалашы. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
    1. Хоць у шалашы, абы мілы да душы. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
  11. Калі мяне любіш, любі ж і мой дух. Pielk., 376.