Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/5

Старонка праверана

І боль спрачацца не змагла...
На раніцу над берагамі
Яе стаяў гурмой народ,
160 Каб любавацца і гарамі,
І пенай азвярэлых вод.
Але моц ветраў ад заліва
Спыняла хваль напор Нявы,
Назад ішла ў гняву, бурліва,
І затапляла астравы,
Пагода йшчэ больш вар’яцела,
Нява ўздувалася, равела
Ў аковах берагоў сваіх,
І раптам, азвярэўшы, ўміг
170 На горад рынула. Прад ёю
Усё пабегла. Ўсё, як стой,
Было пустым, вада ракой
Пайшла ў падземныя падвалы,
Да кратаў хлынулі каналы,
І ўсплыў Пятропаль, як трытон,
Ў ваду залез па пояс ён...
Аблога! наступ! Хвалі-змеі
У вокны лезуць, як зладзеі.
З разгону ў шыбы б’юць чаўны.
180 Латкі шквал гоніць вадзяны,
Абломкі хат, страха, бярвенне,
Тавар купцоў, хлам сутарэнняў.
Манаткі бледнай беднаты.
Паводкай змытыя масты,
З магіл размытых дамавіны
Плывуць па вуліцах!
Народ
Гнеў Божы бача й шчасця звод.
Во! гіне ўсё: харчы, хаціна!
190 Дзе будзе ўзяць?
Ў той грозны год
Нябожчык цар яшчэ Расіяй
Са славай правіў. На балкон
Маркотны, смутны выйшаў ён
І мовіў: «З Боскаю стыхіяй
Царам не саўладаць». Ён сеў
І ў думах сумнымі вачамі
На гора цяжкае глядзеў.
Стаялі плошчы азярамі,
200 Шырокімі ў іх ручаямі
Сплывалі вуліцы. Палац